Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Круглы стол "Віна ці бяда?"

Дата: 26 апреля 2024 в 08:55
33 просмотра

26 красавіка 1986 года сталася вялікая бяда – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Прайшлі гады, але ж адбітак яе не пакідае нашу зямлю. Радыяцыя – няўлоўнае покрыва, якое забрудзiла сэрцы і душы людзей. Вучні 6 і 10 класаў ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Гомеля імя П.Х. Басянкова” не засталіся абыякавымі да гэтай трагедыі і правялі круглы стол "Віна ці бяда?" Дзесяцікласнікі выступілі ў якасці экспертаў. Эксперт-эколаг расказаў пра забруджванне рэгіёнаў Гомельскай вобласці. Эксперт-псіхолаг прааналізаваў сачыненні вучняў, якія захварэлі пасля аварыі. Літаратар распавяла пра творы беларускіх пісьменнікаў на экалагічную тэму, сярод якіх паэмы «Чорная быль» С. Законнікава, «Зона» С. Давідовіча і іншыя. Вучні 6 класа чыталі вершы М. Мятліцкага, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, у якіх уздымаюцца тэмы страчанай зямлі і трывожнага роздуму пра будучыню. Сёння падзеі на Чарнобыльскай АЭС адыходзіць усё далей і далей у мінулае. Аднак забываць аб гэтым не варта! Аўтар: Голубева Наталля

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.