Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: сямікласнікі дакрануліся да класікі

Дата: 19 февраля в 10:58
15 просмотров

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 7-х класаў паказалі сапраўдны талент і любоў да роднага слова. Юныя артысты падрыхтавалі інсцэніроўку паводле апавядання Змітрака Бядулі «На Каляды к сыну».

Гэты цёплы і кранальны твор набыў новае гучанне дзякуючы школьнікам. Яны здолелі перадаць перажыванні маці і хваляванне сустрэчы, чым вельмі ўразілі сваіх аднакласнікаў і настаўнікаў.

Вучні не толькі паглыбіліся ў беларускую літаратуру, але і паспрабавалі сябе ў ролі сапраўдных акцёраў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.